Забаўлянкі
Лес, палянка,
Горка, ямка,
А там халодная вадзіца.
(Малому дзіцятку кудлацяць валасы, потым гладзяць па лобіку, водзяць пальцам па носіку, па роціку, казычуць пад шыйкай і кажуць гэтыя словы.)
Мішка, Грышка і Шчыпай
Ехалі на лодцы.
Мішка, Грышка патанулі,
Хто застаўся ў лодцы?
(Дзіцё адказвае "Шчыпай", і яго пачынаюць шчыпаць)
Хоп-дзюк, хоп-дзюк,
А я добры дзяцюк.
І на конікі канюх,
І на волікі пастух,
І на качкі стралец,
І на дзевак маладзец.
Я пашыю гусьцы тапкі,
Бо памерзлі ў гусьцы лапкі.
О-я-яй, о-я-яй,
Гуська, тапкі абувай.
Паня сына радзіла,
На коніка садзіла.
Канёк вараненькі,
Панічок маленькі.
Гуца конік да вады,
Шаўковыя павады.
Канёк не напіўся,
Панічок зваліўся.
Гоп, гоп, гоп…
Еду я на коніку.
Скок, скок, скок…
Еду я да доміка.
Гоп, гоп, гоп…
А ў доміку госці.
Скок, скок, скок,
Паны ды ягамосці.
Кую, кую ножку -
Паедзем у дарожку,
За чатыры мілі,
Па масла, па сыры,
Дарожка крывая,
Кабылка храмая,
А ножка малая.
Кую, кую пятку,
Я паеду к татку.
А ў нашага татка
Ды на гары хатка.
І садок, і мядок,
І цыбулькі градка.
Кую, кую ножку,
Паеду ў дарожку,
Дарожка крывая,
Кабылка сляпая.
Еду, еду, еду,
Ніяк не даеду.
Прыпрагу сароку,
Паеду далёка,
У новай кашулі,
Да свайго дзядулі.
Дзед дасць піражочак
І сыра кусочак.
Шла каза рагатая,
Парола дзіця пузатае,
Шоў следам ваўчок,
Шчыпнуў за бачок.
Вершы-пацешкі для дзяцей
ГУКІ ЗВЯРОЎ
- Што за дзіўны гул і гам
На двары пачуўся?
Што за гукі чую там –
Сам не разбяруся.
Нешта вые, нешта іржэ,
Нешта ціха квохча,
Нешта ўвогуле маўчэ,
Раптам піскне штосьці.
Што за гукі на двары?
Маці, патлумач мне.
- Пеўнік з ранняе пары
Зерне трушчыць смачна,
Потым узлётае на плот,
Будзіць спазаранку.
Мяўкне наш праныра-кот,
Піскне мыш пад лаўкай,
Проса курыца таўчэ,
Квохчуць кураняты,
Ў хлеве часам конь іржэ.
Прэ кашлаты ў хату –
Вые, просіцца пад дах,
Ные небарака;
“Гаў” гудзе ў маіх вушах -
Так гучыць сабака.
(с) http://stihi.ru/2011/07/12/5711
Мама мыла Мілу мылам.
Міла мыцца не любіла.
Ухапіла Міла мыла
І ў вадзіцу апусціла.
Міла плешча ў вадзе цела,
Хоць і мыцца не хацела.
Мыла плавае ў вадзіцы
І само сабой мылі̀цца.
(c) http://stihi.ru/2011/07/19/6729
Піла Маша малако,
Заядала кашай.
Па вусах яно цякло
У дзяўчынкі нашай.
Так было прыемна піць
Прагнымі глыткамі –
І цяпер яна сядзіць
З белымі вусамі.
(c) 2011
********************************************************************************
Гулі-гулі у бабулі.
У прыгожай у кашулі
Мы нарвалі ёй цыбулі.
Ў ложак скок – і зноў заснулі.
(с) http://stihi.ru/2011/07/12/8198
********************************************************************************
Хлопчык мой чароўны
Грукае ў далоні,
Заплюшчвае вочкі
І смяецца хлопча.
Хлоп-хлоп-хлоп, у ладкі
Пагуляем з таткам,
Пасмяемся ўдосталь,
Каб жылося проста.
(с) http://stihi.ru/2011/07/12/5741
Раз, два, тры, чатыры - |